Herb
Отдел культуры
Жлобинского районного исполнительного комитета

КАПУСЦІНСКІЯ ЧЫТАННІ

Аляксандр Пятровіч Капусцін (1924-1996гг.) – беларускі пісьменнік старэйшага пакалення. Ганаровы грамадзянін горада Жлобіна. Нарадзіўся 12.02.1924 года ў вёсцы Старая Рудня Жлобінскага раёна ў сялянскай сям'і. Скончыў гістарычны факультэт Гомельскага настаўніцкага інстытута імя В. Чкалава, вышэйшыя юрыдычныя курсы ў Маскве, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Працаваў загадчыкам аддзела "Гомельскай праўды", адказным сакратаром і намеснікам рэдактара штотыдневіка "Літаратуры і мастацтва". Аўтар шматлікіх кніг апавяданняў і аповесцяў: "Суд ідзе" (1959), "Суд вырашыў" (1975), "Покліч сэрца" (1976), "Саленая раса" (1988), "Старая Рудня" (1990) і іншых. Шмат увагі ў сваёй творчасці ўдзяляў гераічнай гісторыі Жлобіншчыны, яе людзям, часта друкаваўся.

Літаратурная прэмія імя Аляксандра Капусціна

У 1997 годзе у мэтах увекавечвання памяці празаіка і публіцыста Аляксандра Пятровіча Капусціна (1924-1996 гг.) Гомельскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі і Жлобінскі гарвыканкам устанавілі штогадовую літаратурную прэмію яго імя.

Гэтая прэмія прысуджаецца літаратарам за лепшыя творы ў галіне літаратуры і публіцыстыкі, за папулярызацыю і сістэматызацыю краязнаўчых матэрыялаў, прысвечаных яго жыццёваму і творчаму лёсу.

Лаўрэату прэміі надаецца ганаровае званне: "Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Аляксандра Капусціна".

Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Аляксандра Капусціна

2026

Талканіца Раіса Уладзіміраўна

Нарадзілася 25 верасня 1962 года ў вёсцы Біейкі Браслаўскага раёна ў працавітай рабоча-сялянскай сям'і. У 1988 годзе скончыла медыцынскі інстытут па спецыяльнасці лячэбная справа. Праходзіла інтэрнатуру па хірургіі ў Віцебску. З 1989 года працуе ў Жлобінскай ЦРБ: спачатку ўрач-хірург паліклінікі, з 1994 года — урач-эндаскапіст. За час працы атрымала шмат узнагарод, уключаючы падзякі Міністэрства аховы здароўя, Гомельскага абкама прафсаюза і занясенне на Дошку гонару.

Раіса Уладзіміраўна сумяшчала медыцынскую практыку з прафсаюзнай дзейнасцю, тройчы была абраная старшынёй першаснай прафсаюзнай арганізацыі Жлобінскай ЦРБ (2007–2024гг.). Актыўна ўдзельнічала ў падрыхтоўцы святкавання 100-годдзя аховы здароўя Жлобінскага раёна, збірала гістарычныя матэрыялы, стварыла 12-метровы фотастэнд і музей аховы здароўя Жлобінскага раёна.

Раіса Уладзіміраўна — суаўтар зборнікаў нарысаў «Жлобін гістарычны», «Справа ўсяго жыцця» і «Панін – легендарны доктар».

Котава Таццяна Віктараўна

Нарадзілася 21 студзеня 1983 года ў горадзе Нежын Чарнігаўскай вобласці (Украіна). У 1993 годзе разам з сям'ёй пераехала ў горад Жлобін, дзе пражывае да гэтага часу.

Скончыла сярэднюю школу №1, затым Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт. Працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе №6, гімназіі №1 і гімназіі №8 імя В. І. Козлава, абіралася першым сакратаром РК АА «БРСМ». На сённяшні дзень – адказны сакратар установы «Рэдакцыя Жлобінскай газеты «Новы дзень».

Цікавасць да літаратурнай творчасці праявіла яшчэ ў школьным узросце. Публікаваць вершы пачала пасля заканчэння ўніверсітэта. Вершы Таццяны Котавай уключаны ў літаратурны альманах "Галасы роднага краю", выдадзены рэдакцыяй Жлобінскай газеты "Новы дзень" у 2016 годзе.

Таццяна Котава - неаднаразовы пераможца конкурсаў прафесійнага майстэрства ў сферы адукацыі, член абласнога клуба "Зорнае крыло" (Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі), аўтар серыі відэаўрокаў па паэме М. В. Гогаля "Мёртвыя душы", размешчаных на адзіным інфармацыйна-адукацыйным рэсурсе Міністэрства адукацыі.

2025

Попчанка Алег Дзмітрыевіч

Нарадзіўся Алег Дзмітрыевіч Попчанка 18 верасня 1950 года ў вёсцы Пыхань Веткаўскага раёна Гомельшчыны. Пасля заканчэння школы ў 1969 годзе паступіў у Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, пасля яго заканчэння быў накіраваны на працу ў гарадскую паліклініку Мсціслава Магілёўскай вобласці. У 1979 годзе малады спецыяліст перавёўся ў Жлобінскую раённую бальніцу на пасаду загадчыка рэнтгеналагічнай службай, а праз сем гадоў узначаліў калектыў вузлавой медыцынскай установы. У 1992 годзе Алегу Дзмітрыевічу Попчанку было прысвоена званне «Ганаровы чыгуначнік Беларусі». Апошнія дваццаць з лішнім гадоў - паспяховы бізнесмен. Дзякуючы яго спонсарскай дапамозе выйшла ў свет кніга «Канцэнтрацыйны лагер» Азарычы»: жывыя сведчанні Беларусі", а таксама пра музей у аднайменным населеным пункце. Ён дапамог выдаць і іншыя кнігі, прысвечаныя ваеннаму часу і вызваленню Жлобіншчыны ад фашызму.

У 2023 годзе ў працэсе крапатлівай працы выдадзена кніга «Дело всей жизни», аўтарамі якой з'яўляюцца Алег Попчанка і Раіса Талканіца.

 У 2023 годзе выходзіць зборнік успамінаў пра легендарнага доктара Жлобінскага раёна Паніна Аляксея Аляксеевіча «Панин, легендарный доктор», аўтарамі якога з'яўляюцца Алег Попчанка, Барыс Мінееў, Мікалай Шуканаў і інш.

У 2024 годзе пабачыў свет яшчэ адзін зборнік нарысаў і апавяданняў «Жлобин железнодорожный». Аўтары кнігі Алег Попчанка, Барыс Мінееў, Мікалай Шуканаў распавялі пра гісторыю будаўніцтва і развіцця Жлобінскага чыгуначнага вузла і яго ўплыў на развіццё Жлобіна і Жлобінскага раёна.

Мінееў Барыс Мікалаевіч

Барыс Мікалаевіч Мінееў нарадзіўся ў 1949 годзе ў сяле Круты Майдан Ніжагародскай вобласці Расійскай Федэрацыі. З'яўляецца патэнтазнаўцам, вынаходнікам і рацыяналізатарам, сапраўдным патэнтным павераным Рэспублікі Беларусь, Еўразійскім патэнтным павераным, магістрам тэхнічных навук. Мае тры вышэйшыя адукацыі. Шмат гадоў працаваў на БМЗ начальнікам аддзела патэнтнай, вынаходніцкай працы і тэхнічнай інфармацыі, пасля – у навучальным цэнтры, а таксама ў аддзеле кіравання якасцю.Друкаваўся ў газетах «Тагильский металлург», «Металлург», «Новы дзень», «Советская Белоруссия», часопісах «Стандартизация», «Стандартизация и качество» і іншых выданнях.

 У 2022 годзе выходзіць кніга Барыса Мінеева «Исповедь патентного поверенного», якая ўяўляе сабой зборнік нарысаў і апавяданняў, складзеных з успамінаў аўтара.

Барыс Мікалаевіч з'яўляецца адным з аўтараў такіх кніг як: «Жлобин железнодорожный», «Панин, легендарный доктор», аказаў дапамогу ў выданні кніг С.П. Прыходзька, Л. Б. Шадукаевай «Встречи, дарованные Богом», «Провинциальный блюз» і інш.

 У цяперашні час Барысавіч Мікалаевіч праводзіць вялікую працу з моладдзю па папулярызацыі ведаў у галіне інтэлектуальнай уласнасці, краязнаўчых ведаў, асвятленню гістарычных падзей і іх правільнаму разуменню.

Шуканаў Мікалай Васільевіч

Нарадзіўся 3 кастрычніка 1962 года ў г.п. Лельчыцы. Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф.Скарыны. Працаваў настаўнікам, з 1990 года - супрацоўнік Жлобінскай раённай газеты "Новы дзень". Член Саюза журналістаў Беларусі, Царкоўна-гістарычнай камісіі Гомельскай епархіі. Матэрыялы па краязнаўству друкуюцца ў газетах "Царкоўнае слова", "Голас Радзімы", "Краязнаўчая газета", "Советская Белоруссия", у "Журнале Московской Патриархии" і інш. Аўтар кнігі "За всё - слава Богу: записки краеведа", «Жлобинщина Православная: Записки краеведа», сааўтар кніг: «Памяць. Жлобін. Жлобінскі раён», "Довск и Старый Кривск: Летопись времени" у сааўтарстве з Александам Патапавым), "Жлобин железнодорожный" (у сааўтарстве з Алегам Попчанка і Барысам Мінеевым). Лаурэат Іолшынскай прэміі, член Міжнароднай грамадзянскай арганізацыі саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў.

За значны ўклад і захаванне духоўных традыцый, літаратурна-гістарычнай спадчыны Жлобінскага края, прапаганду творчасці А.П.Капусціна ўзнагароджаны літаратурнай прэміяй імя Аляксандра Капусціна.

2024

Стараруднянская сельская бібліятэка Дзяржаўнай установы культуры "Жлобінская цэнтральная раённая бібліятэка імя Н.К.Крупскай"

Стараруднянская сельская бібліятэка была ўзнагароджана літаратурнай прэміяй імя А.П.Капусціна за змястоўную краязнаўчую і грамадзянска-патрыятычную выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем, увекавечванне памяці і папулярызацыю літаратурнай спадчыны А.П.Капусціна, беларускага пісьменніка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровага грамадзяніна Жлобінскага раёна, ураджэнца в.Старая Рудня.

Літаратурная спадчына Аляксандра Пятровіча прадстаўлена ў Стараруднянскай сельскай бібліятэцы ў выглядзе літаратурна-краязнаўчай экспазіцыі "Ён зямлі гэтай часцінка". Экспазіцыя дазваляе пазнаёміць карыстальнікаў бібліятэкі не толькі з кнігамі пісьменніка, але і з яго асабістымі рэчамі.

2023

Курціна Людміла Васільеўна

Нарадзілася ў маі 1940 года. Скончыла сярэднюю школу №9 (цяпер №2). Захаплялася астраноміяй, яе заўсёды вабілі таямнічыя зоркі. Была вельмі актыўнай: з задавальненнем прымярала на сябе ролю піянерважатай, малявала сценгазеты, займалася спевамі ў гуртку. Пісаць вершы пачала са школы. Самае першае нарадзілася яшчэ ў 8-м класе. Яго надрукавалі ў папулярным выданні таго часу - газеце "Піянерская праўда" пад псеўданімам Марыя Азерава. У лёсе самой Людмілы Васільеўны было нямала складаных момантаў. Свой адбітак наклала пасляваеннае дзяцінства. Разам з мамай, Ганнай Мікалаеўнай, цудам выжылі на пінскіх балотах. У сям'і было трое дзяцей. Тата, Васіль Андрэевіч, у мірны час быў чыгуначнікам. З фронту вярнуўся інвалідам, з прастрэленымі далонямі і каленямі. Часам сям'і даводзілася проста выжываць.

Пасля школы Людміла адразу пайшла працаваць. Спачатку на пошту - тэлеграфісткай, затым кухоннай працоўнай у лякарню. Пазней уладкавалася на швейную фабрыку, дзе прайшла шлях ад вучаніцы швачкі да майстра. З 1972 года - у культуры. Усё жыццё прысвяціла сцэнарыям, канцэртам, адным словам, справе, якая была даспадобы!

Друкавалася ў зборніку "Настрой", выпуск якога быў прысвечаны 100-годдзю прафсаюзнага руху Беларусі і 50-годдзю прафсаюза работнікаў культуры. Таксама творы Людмілы Васільеўны ўключаны ў кнігу "Жлобінскай раёнцы – 70 гадоў". Шмат гадоў актыўна супрацоўнічала з газетай "Новы дзень", друкавалася ў газеце "Друг пенсіянера". У 2016 годзе вершы былі надрукаваны ў літаратурным альманаху "Галасы роднага краю". Напісала больш за 300 вершаў, асноўны "напаўняльнік" якіх – патрыятызм, каханне і прыгажосць.

Памерла 23 чэрвеня 2023 года.

2022

Луд Павел Канстанцінавіч

Нарадзіўся 28 студзеня ў 1951 годзе ў в.Дрэбск Лунінецкага района Брэсцкай вобласці. Там жа скончыў школу. Пасля службы ў Савецкай Арміі скончыў вучылішча чыгуначнікаў ў г.Гомель. Працаваў машыністам магістральных цеплавозаў лакаматыўнага дэпо ў Жлобіне. Цесна супрацоўнічае і друкуецца на старонках раённай газеты "Новы дзень". Таксама друкаваўся на старонках газет "Железнодорожник Беларуси", "Лунінецкія навіны", "Металлург", "Информобзор". У 1998 годзе выйшаў паэтычны зборнік "Агледзіны", дзе апублікаваны і вершы П.Луда. Частка твораў ўвайшла ў літаратурны альманах "Галасы роднага краю", які быў выдадзены рэдакцыяй раённай газеты "Новы дзень" у 2016 годзе. Верш "Молитва" пакладзены на музыку акцёрам тэатра "Христофор" Анатолем Длускім. На верш "Званы Чарнобыля" музыку напісаў беларускі кампазітар У.Буднік. Музыку на вершы П.К.Луда пісалі і мясцовыя кампазітары А.Пілюга і В.Міхальцоў. Песні на яго вершы былі запісаны на беларускім тэлебачанні кампазітарам Алегам Елісеенковым. Творы былі выкананы А.Саладухай, А.Скрараходам. Песню "Вочы" на верш П.Луда выконвае заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Бяседа". Павел Луд з'яўляецца пераможцам дарожнага конкурса "Свитязи ясной изящные крылья" /2009/, пераможцам другога рэгіянальнага фестываля-конкурса "Супердедушка-2019" у г. Буда-Кашалёва.

2021

Андросава Юлія Сяргееўна

Нарадзілася 3 кастрычніка 1986 года ў горадзе Жлобіне. Скончыла з адзнакай сярэднюю школу №1. У 2007 годзе скончыла з адзнакай Чырвонабярэжскі аграрны каледж. З 2007 года працавала на Жлобінскім мясакамбінаце. З 2013 года працавала рэдактарам установы "Рэдакцыя Жлобінскай газеты "Новы дзень".

 2014 г. - пераможца конкурса на лепшае асвятленне дзейнасці Беларускай чыгункі ў сродках масавай інфармацыі ў намінацыі "Освещение вопросов социального партнёрства".

2016 г. - выходзіць літаратурны альманах "Галасы роднага краю", ў які ўвайшлі вершы Ю.Андросавай.

2017 г. - пераможца конкурса на лепшае асвятленне дзейнасці Беларускай чыгункі ў сродках масавай інфармацыі ў намінацыі "С заботой о людях".

 2017 г. - выходзіць аудыё-трэк песні "Поступки твои" беларускага спевака Vitali Solo /Виталий Сычёв/ на словы Ю.Андросавай.

2019 г. - на адным з тэлеканалаў Белтэлерадыёкампаніі - Беларусь-4 у прамым эфіры адбылася тэлевізійная прэм'ера песні.

2020 г. - у Санкт-Пецярбургу быў дадзены старт праекту "Позывной Донбасс". У спекталь, які з'яўляецца часткай праекта, увайшоў верш Ю.Андросавай "Планы на лето?! Выжить...".

2021 г. - у Санкт-Пецярбургу на вершы Юліі запісаны дзве песні "Надо ли", "Взгляд", якія выканаў расійскі спявак А.Шульгін (Васка).

2020

Пабалавец Аляксандр Мікалаевіч

Нарадзіўся 14 кастрычніка ў 1956 годзе ў в.Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. У 1973 годзе скончыў Чырвонабярэжскую сярэднюю школу. У 1974-1976 гг. служыў ў радах Савецкай Арміі. Пасля арміі працаваў на Гомельскім заводзе "Крышталь" аграншчыкам алмазаў у брыліянты, майстрам. Скончыў геаграфічны факультэт БДУ ў 1986 годзе. З гэтага часу выкладаў геаграфію ў школах горада Гомеля. Зараз працуе сацыяльным педагогам у Гомельскім дзяржаўным абласным ліцэі. Па гэтай спецыяльнасці ў 2010 годзе скончыў Акадэмію паслядыпломнай адукацыі. Аўтар трох кніг "Красны Бераг. Некранутая рэчаіснасць" (2016 г.), "Красны Бераг. Людзі, іх лёсы і справы" (2017 г.), "Красны Бераг. Шануй бацькоў сваіх" (2019 г.).

2019

Смірнова Марыя Сямёнаўна

Нарадзілася ў 1944 годзе ў горадзе Пржэвальск (Кыргызтан). З 1951 года жыла ў Жлобіне. Скончыла сярэднюю школу №5, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт. Працавала настаўніцай сярэдняй школы №10 г. Жлобіна. З 1964 года супрацоўнічала з газетай "Новы дзень", пачала пісаць вершы. У 1993 годзе выйшаў яе першы зборнік вершаў "След на зямлі", у які ўвайшлі лепшыя вершы 30-гадовай творчай дзейнасці. У 2012 годзе - другі зборнік "Хачу спяваць табе, зямля", у 2018 годзе - трэці зборнік "Песнь малой родине моей".

Памерла 1 снежня 2021 года.

2018

Шуканаў Мікалай Васільевіч

Нарадзіўся 3 кастрычніка 1962 года ў г.п. Лельчыцы. Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф.Скарыны. Працаваў настаўнікам, з 1990 года - супрацоўнік Жлобінскай раённай газеты "Новы дзень". Член Саюза журналістаў Беларусі, Царкоўна-гістарычнай камісіі Гомельскай епархіі. Матэрыялы па краязнаўству друкаваліся ў газетах "Царкоўнае слова", "Голас Радзімы", "Краязнаўчая газета", "Советская Белоруссия", у "Журнале Московской Патриархии" і інш. Аўтар кнігі "За всё - слава Богу: записки краеведа". Лаурэат Іолшынскай прэміі, член Міжнароднай грамадзянскай арганізацыі саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў.

За значны ўклад і захаванне духоўных традыцый, літаратурна-гістарычнай спадчыны Жлобінскага края, прапаганду творчасці А.П.Капусціна ўзнагароджаны літаратурнай прэміяй імя Аляксандра Пятровіча Капусціна.

2017

Дзяржаўная ўстанова культуры "Жлобінскі гісторыка-краязнаўчы музей".

Жлобінскі гісторыка-краязнаўчы музей ⁠быў ўзнагароджаны літаратурнай прэміяй А.П. Капусціна за значны ўклад у захаванні літаратурнай спадчыны Жлобінскага раёна, захаванне памяці пісьменніка Аляксандра Пятровіча Капусціна.

2016

Мельнікава Галіна Уладзіміраўна

Нарадзілася 13 жніўня 1963 года ў п. Эрд Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці.

Скончыла Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум імя А.С.Пушкіна, Беларускі універсітэт культуры, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працавала аператарам вылічальна-клавішных машын Жлобінскага інфармацыйна-вылічальнага цэнтра, бібліятэкарам філіяла Жлобінскай ЦБС, загадчыкам сектара уліку камітэта камсамола Жлобінскага чыгуначнага вузла, бібліятэкарам гарадской дзіцячай бібліятэкі — філіяла Жлобінскай раённай ЦБС, бібліятэкарам сярэдняй школы № 11 Жлобінскага гарадского аддзела адукацыі, загадчыкам аддзела бібліятэчнага маркетынга Жлобінскай раённай ЦБС, загадчыкам аддзела па інфармацыйнай рабоце і сувязям з грамадскасцю Жлобінскага гарвыкаркама, загадчыкам аддзела інфармацыі, начальнікам аддзела ідэалагічнай работы Жлобінскага райвыканкама.
Таксама была галоўным рэдактарам рэдакцыі газеты "Новы дзень" у Жлобіне. За сваю дзейнасць атрымала шэраг узнагарод, у тым ліку нагрудны знак Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь "Выдатнік друку Беларусі", ганаровыя граматы Міністэрства інфармацыі і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

2015

Говар Генадзь Васільевіч

Нарадзіўся 23 сакавіка 1945 года ў г. Жлобіне. Сваю працоўную дзейнасць пачаў з 1961 года на Гомельскім «Лесахімкамбінаце» электраманцёрам, сумяшчаючы працу з вучобай у Гомельскай пасменнай сярэдняй школе працоўнай моладзі № 2, якую скончыў у 1961 годзе. У 1963 годзе паступіў на вучобу ў Мінскае мастацкае вучылішча, з якога ў 1964 годзе быў прызваны на вайсковую службу. Пасля дэмабілізацыі прадоўжыў вучобу ў Каўнаскім мастацкім вучылішчы і ў 1970 годзе атрымаў дыплом мастака. Размеркавальнай камісіяй быў накіраваны на працу ў Гомельскі камбінат «Мастацтва» Беларускага саюза мастакоў.

Першыя мастацкія выставы і літаратурныя публікацыі пачынаюць свой адлік з 1967 года.

 Паэт. Аўтар кніг: «Мае абпаленыя крылы…», «Незамглёная ўсмешка», «Мой нечаканы вершапад», «Князь-возера» (паэма), «Ты мяне пацалавала» (гумар), «Акунёўская бітва». Удзельнік многіх калектыўных зборнікаў, друкаваўся ў шматлікіх перыядычных выданнях.

 Лаўрэат літаратурных прэмій М. Доўнар-Запольскага (Беларусь), Ежы Гедройца (Польшча), Баяна (Расія).

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2003). Член Саюза мастакоў Беларусі, Міжнароднага саюза пісьменнікаў і журналістаў (Лондан).
Жыве ў Гомелі.

2014

Сасна Ірына Цітаўна

Нарадзілася ў 1938 годзе ў в.Пірэвічы Жлобінскага раёна. У 1960 годзе скончыла Гомельскі педынстытут. Шмат гадоў працавала выхавальнікам, настаўнікам, завучыць Пірэвіцкай школы-інтэрната. Выкладала і ў Пірэвіцкай сярэдняй школе, працавала сацыяльным педагогам. Яна выхоўвае ў маладога пакалення любоў да роднай зямлі, да гісторыі свайго народа, яго традыцый і культуры. Ірына Цітаўна працягвала працаваць кіраўніком гуртка "Спадчына" ў Пірэвіцкай школе. Сёння яна знаходзіцца на заслужаным адпачынаку.
Свае вершы друкуе на старонках раённай газеты "Новы дзень".
Нашы чытачы добра ведаюць яе як аўтара вершаў, замалёвак, апавяданняў, запісак з вуснаў, невялікіх твораў для дзяцей.
Словам, тэматыка і жанравая прыналежнасць яе творчасці шырокая і разнастайная. Ёсць у яе і любоўная лірыка - гэта вершы "Вяртанне", "О, божа мой, якія пакуты", "Сустрэча", "Пакахай мяне, Палина!", "Гаспадыня», тэма чернобыля і наступствы катастрофы - "Скажу табе", аптымістычная надзея і заклік да новага жыцця - "Весялей на свет глядзі», любоў да роднай мовы, народнай песні - «Песня жыве", "А песня родная гучала»; паклон прыродзе - «Канец зімы», «Вітаю вясну». Ёсць у яе і філасофскія роздумы пра сэнс жыцця, прызначэнні чалавека - «Роздумы», «Каго ў дарозе абганяе», «Як позна...». У 2014 годзе выйшла яе першая кніга паэзіі "А сердце понимать умеет", у
2020 годзе зборнік вершаў і апавяданняў "На крыльях времени", а ў 2023 годзе зборнік «Древо жизни».

Кручэнка Тамара Віктараўна

Нарадзілася 30 мая 1955 года ў гарадскім пасёлку Мядзел Мінскай вобласці. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1977), атрымала прафесію выкладчыка беларускай і рускай мовы і літаратуры.

З 1978 года жыве і працуе ў Гомелі. Працавала журналістам у розных СМІ горада. Са снежня 1995 года па красавік 2022 года – аглядальнік газеты "Гомельская праўда", на старонках якой можна пазнаёміцца са шматлікімі краязнаўчымі і літаратурнымі артыкуламі пісьменніцы.

Аўтар паэтычных кніг "Край бацькоўскі", "Ад берагоў Дзясны да Сожа", "Прысвячэнне", зборніка публіцыстыкі "Лёсаў зорныя імгненні", сааўтар іншых паэтычных і публіцыстычных выданняў. Друкавалася ў газеце "Літаратура і мастацтва", часопісе "Полымя", калектыўных зборніках паэзіі і перакладаў Беларусі, Расіі і Украіны. З 2014 года актыўна ўдзельнічае ў праекце "Берагі дружбы" як перакладчык паэзіі розных аўтараў на беларускую мову.

Паэзія Тамары Кручэнкі шматгранная і разнастайная па сваёй тэматыцы. Аўтар з любоўю піша пра знаёмыя з дзяцінства мясціны, захапляецца прыродай роднага краю, прысвячае вершы любімай Гомельшчыне. У Тамары Віктараўны шмат вершаў з прысвячэннем беларускім паэтам: Максіму Танку, Анатолю Грачанікаву (якога паэтка лічыць сваім Настаўнікам), Мікалаю Мятліцкаму, Ігару Журбіну, Лідзіі Долбікавай, Леаніду Северу.

Вялікую ўвагу паэтка ўдзяляе тэме Вялікай Айчыннай вайны і аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Тэму Вялікай Айчыннай вайны Т. Крючэнка выбрала яшчэ школьніцай і, працуючы ў розных СМІ, не раставалася з ёй. Нарысы, інтэрв'ю і замалёўкі аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, напісаныя аўтарам у розныя гады, сталі матэрыялам для напісання дзвюх кніг - "Лёсаў зорныя імгненні" (2014) і "Майскі сад" (2022). Гэтыя кнігі аўтар прысвяціла абаронцам Айчыны, якія жывуць і пайшлі. У 2014 і 2022 гадах кнігі сталі лаўрэатамі абласной літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага.

Тамара Кручэнка – лаўрэат шэрагу міжнародных літаратурных прэмій – Баяна (Расія), Рыгора Скаварады (Украіна), а таксама абласнога літаратурнага конкурсу імя Кірылы Тураўскага (Беларусь) і аднайменнай літаратурнай прэміі ў намінацыях "публіцыстыка" і "паэзія". Член Беларускага саюза журналістаў, Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Саюзнай Дзяржавы.

2013

Жлобінская раённая газета "Новы дзень"

Была ўзнагароджана літаратурнай прэміяй імя Аляксандра Капусціна за прапаганду творчасці як маладых паэтаў і пісьменнікаў, так і сталых аўтараў.

Міхась Сліва (Кавалёў Міхаіл Мітрафанавіч)

Нарадзіўся 31 ліпеня 1950 года ў вёсцы Каменка Курганскага сельсавета Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці.
Празаік, перакладчык, публіцыст, крытык.

Піша празаічныя творы: апавяданні, казкі, гумарэскі, мініяцюры, літаратурна-крытычныя артыкулы, рэцэнзіі на беларускай (у асноўным) і рускай мовах, перакладае з украінскай і чэшскай моў, публіцыст.
Міхаіл Мітрафанавіч закончыў васьмігадовую школу ў вёсцы Рыскоў Курганскага сельсавета і сярэднюю
школу ў вёсцы Гарадзец Гарадзецкага сельсавета Рагачоўскага раёна. У 1973 годзе закончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт імя У.І. Леніна, філалагічны факультэт, спецыяльнасць беларуская і руская мова і літаратура.
Асноўныя месцы працы: у 1973 – 1974 гадах – літсупрацоўнік Быхаўскай раённай газеты «Маяк Прыдняпроўя», у 1975 – 1985 гадах – галоўны рэдактар Беларускага навукова-даследчага інстытута жывёлагадоўлі (г. Жодзіна), з 1986 года – інструктар, затым галоўны спецыяліст аддзела арганізацыйна-кадравай работы Рагачоўскага райвыканкама, з 1999 года – рэдактар аддзела сельскага жыцця Рагачоўскай раённай газеты «Свабоднае слова», з 2009 года – намеснік галоўнага рэдактара гэтай газеты.

Творчую дзейнасць пачаў у 1966 годзе публікацыяй гумарыстычных мініяцюр у часопісе «Вожык» (пісаць жа прозу пачаў яшчэ ў 6-м класе, у той час выпускаў таксама рукапісныя газеты «Вясковыя навінкі» і «Заря», дзе змяшчаў і свае літаратурныя творы).
Адначасова пасылаў допісы ў раённую газету «Камунар», абласную – «Гомельская праўда», рэспубліканскую – «Сельская газета».
Літаратурны псеўданім «Міхась Сліва» ужываеца з 1972 года.
Рэгулярна стаў друкаваць (у асноўным пад псеўданімам Міхась Сліва) уласныя гумарэскі і мініяцюры, апавяданні і казкі, а таксама пераклады з украінскай і чэшскай моў з 1973 года (газеты «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», «Звязда», «Мінская праўда», «Народная газета», «Белорусская нива», «Рэспубліка», часопісы «Вожык», «Сельское хозяйство Белоруссии», «Хозяин», «Гаспадыня», «Першацвет», «Вясёлка», «Планета – семья», «Вокруг смеха» (г. Санкт-Петербург), «Форум» (г. Масква). Літаратурна-крытычныя артыкулы і рэцэнзіі (у асноўным пад уласным прозвішчам) змяшчаліся ў газетах «Літаратура і мастацтва», «Настаўніцкая газета», часопісах «Полымя» (1993 год), «Нёман», «Беларуская думка», «Новая Немига литературная» і іншых выданнях.

Выйшлі з друку ўласныя кнігі: «Усмешка Джаконды»: зборнік гумару (Магілёў, 1999); «Прыгожыя караблі»: апавяданні, гумарэскі, пераклады (Магілёў, 2000); «Дочь за отца» (раман на рускай мове, у суаўтарстве з Я. Якаўцавым; Магілёў, 2000); «Запрашаю ўсміхнуцца»: гумар і сатыра (Магілёў, 2002); «Ход канём»: кніга гумару і сатыры (Мінск: «Кнігазбор», 2006); «Сустрэліся кум з кумой»: кніга гумару (Мінск: «Кнігазбор», 2006); «Кот матрос»: казкі (Мінск: «Кнігазбор», 2009); «Найвышэйшае і светлае»: пісьменнікі і іх героі (Мінск: «Кнігазбор», 2008).

Міхась Сліва рэгулярна выступае на старонках раённай, абласной і рэспубліканскай перыёдыкі з літаратурна-крытычнымі артыкуламі, рэцэнзіямі на творы як сваіх землякоў, так і аўтараў, што жывуць у іншых рэгіёнах. У асноўным аб'ектам ягоных даследаванняў становяцца творы сучасных аўтараў, але адразу М. Сліва аналізуе і спадчыну вядомых літаратараў мінуўшчыны. Той факт, што крытычныя артыкулы друкуюцца на старонках такіх аўтарытэтных вяданняў, як «Нёман», «Беларуская думка», «Літаратура і мастацтва», сведчыць аб многім. Лепшае з крытычнай дзейнасці пісьменніка ўвайшло ў кнігу «Найвышэйшае і светлае: Пісьменнікі і іх героі» (Мінск, 2008 год). Тут пададзены творчыя партрэты Уладзіміра Саламахі, Уладзіміра Гаўрыловіча, Змітрака Марозава, Георгія Марчука. Пісьменнік заўсёды цікавіцца творчасцю сваіх землякоў, альбо тых, з кім працуе поруч, ці знаходзіцца ў адной пісьменніцкай арганізацыі. Таму ён піша і пра паэтаў, творчасць якіх не вельмі пакуль зацікавіла прафесійных крытыкаў. Так, цікавымі ўяўляюцца ягоныя ацэнкі творчасці М. Янчанкі, Я. Марозавай-Барсуковай, М. Леўчанкі. Пісаў і пра У.Л. Кігна-Дзедлава.

2012

Стараруднянская сярэдняя школа-сад Жлобінскага раёна

Стараруднянская сярэдняя школа-сад Жлобінскага раёна была ўзнагароджана літаратурнай прэміяй А.П. Капусціна за распаўсюджванне і папулярызацыю творчасці Аляксандра Капусціна.

Каляда Аляксандр Рыгоравіч

Нарадзіўся 14 чэрвеня 1947 г. у в.Салтанава Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт Мазырскага педінстытут. Працаваў завучам сярэдняй школы, дырэктарам 8-гадовай і сярэдняй школы Хойніцкага і Мазырскага раёнаў. Знаходзіўся на партыйнай, савецкай, адміністрацыйнай працы. З 1976 г. па 1978 г. вучыўся ў Мінскай вышэйшай партыйнай школе. Працаваў у камерцыйных структурах. З лютым 2006 працуе ў РГУП «Беларускае рачное параходства». Вершы пачаў пісаць у 15 гадоў. Рэгулярна друкуецца ў перыядычным друку Беларусі. Выдаваўся ў Расіі. З'яўляецца адным з аўтараў 13 калектыўных зборнікаў. У 2007 годзе выйшаў аўтарскі зборнік «На далоні лёсу». Ёсць у А.Каляды і празаічныя творы. З 1999 г. па 2009 быў членам Беларускага літаратурнага саюза "Полоцкая ветвь". З'яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Дыпламант (2007 г.) і лаўрэат (2008 г.) літаратурнага конкурсу імя Кірылы Тураўскага. У 2012 годзе стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі ім. А. Капусціна. Удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС у 1986 годзе.

Тэматыка яго твораў разнастайная, як само жыццё. Паэт у сваіх творах спрабуе як мага шырэй і глыбей раскрыць вобраз Палескага краю, Мазыр, выдатных людзей, якія жывуць тут. У вершах - раскаванасць і яркасць пачуццяў, жывая непасрэднасць. Яны вельмі музычныя, не выпадкова на іх напісана каля 30 песень. Вершам А.Каляда ўласцівы індывідуальны стыль, глыбокі лірызм.

2011

Кадзетава Валянціна Мікалаеўна

Нарадзілася 30 мая 1955 года ў гарадскім пасёлку Мядзел Мінскай вобласці. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1977), атрымала прафесію выкладчыка беларускай і рускай мовы і літаратуры.

З 1978 года жыве і працуе ў Гомелі. Працавала журналістам у розных СМІ горада. Са снежня 1995 года па красавік 2022 года – аглядальнік газеты "Гомельская праўда", на старонках якой можна пазнаёміцца са шматлікімі краязнаўчымі і літаратурнымі артыкуламі пісьменніцы.

Аўтар паэтычных кніг "Край бацькоўскі", "Ад берагоў Дзясны да Сожа", "Прысвячэнне", зборніка публіцыстыкі "Лёсаў зорныя імгненні", сааўтар іншых паэтычных і публіцыстычных выданняў. Друкавалася ў газеце "Літаратура і мастацтва", часопісе "Полымя", калектыўных зборніках паэзіі і перакладаў Беларусі, Расіі і Украіны. З 2014 года актыўна ўдзельнічае ў праекце "Берагі дружбы" як перакладчык паэзіі розных аўтараў на беларускую мову.

Паэзія Тамары Кручэнкі шматгранная і разнастайная па сваёй тэматыцы. Аўтар з любоўю піша пра знаёмыя з дзяцінства мясціны, захапляецца прыродай роднага краю, прысвячае вершы любімай Гомельшчыне. У Тамары Віктараўны шмат вершаў з прысвячэннем беларускім паэтам: Максіму Танку, Анатолю Грачанікаву (якога паэтка лічыць сваім Настаўнікам), Мікалаю Мятліцкаму, Ігару Журбіну, Лідзіі Долбікавай, Леаніду Северу.

Вялікую ўвагу паэтка ўдзяляе тэме Вялікай Айчыннай вайны і аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Тэму Вялікай Айчыннай вайны Т. Крючэнка выбрала яшчэ школьніцай і, працуючы ў розных СМІ, не раставалася з ёй. Нарысы, інтэрв'ю і замалёўкі аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, напісаныя аўтарам у розныя гады, сталі матэрыялам для напісання дзвюх кніг - "Лёсаў зорныя імгненні" (2014) і "Майскі сад" (2022). Гэтыя кнігі аўтар прысвяціла абаронцам Айчыны, якія жывуць і пайшлі. У 2014 і 2022 гадах кнігі сталі лаўрэатамі абласной літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага.

Тамара Кручэнка – лаўрэат шэрагу міжнародных літаратурных прэмій – Баяна (Расія), Рыгора Скаварады (Украіна), а таксама абласнога літаратурнага конкурсу імя Кірылы Тураўскага (Беларусь) і аднайменнай літаратурнай прэміі ў намінацыях "публіцыстыка" і "паэзія". Член Беларускага саюза журналістаў, Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Саюзнай Дзяржавы.

2010

Дзяржаўная ўстанова культуры "Жлобінская цэнтральная раённая бібліятэка імя Н.К. Крупскай"

Жлобінская цэнтральная раённая бібліятэка імя Н.К. Крупскай была ўзнагароджана літаратурнай прэміяй А.П. Капусціна за распаўсюджванне і прапаганду спадчыны земляка, за актыўнае знаёмства чытачоў з яго патрыятычнымі і высокадухоўнымі творамі, зборам бібліяграфічных звестак і матэрыялаў, правядзеннем сустрэч з яго роднымі.

2009

Ерафееў Уладзімір Канстанцінавіч

Нарадзіўся 06.12.1939 года ў г. Жлобіне. Працаваў у лакаматыўным дэпо г. Брэста. З 1973 начальнік лакаматыўнага дэпо г. Жлобіна. З 1987 па 2001 гады старшыня Жлобінскага гарвыканкама, удзельнічаў у працы раённай камісіі па стварэнні гісторыка-дакументальнай хронікі "Памяць. Жлобін. Жлобінскі раён". Узнагароджаны знакам "Ганаровы чыгуначнік" (1996 г.).

Будучы на пасадзе старшыні гарвыканкама, падтрымліваў сяброўскія адносіны з беларускім пісьменнікам, ганаровым грамадзянінам г. Жлобіна А.П. Капусціным. Пасля смерці пісьменніка актыўна ўдзельнічаў у мерапрыемствах па ўшанаванні памяці і прапагандзе літаратурнай спадчыны А.П. Капусціна.
Пры садзейнічанні У.К. Ерафеева ў Жлобінскай друкарні выйшлі кнігі А.П. Капусціна: "Старая Рудня", "Хлапчук зДняпроўскіх берагоў", "Добрым сэрцам чалавечым", "Усміхнуўся месяц ясны", "А.П. Капусцін. Старонкі Памяці".

Уладзімір Канстанцінавіч быў адным з ініцыятараў адкрыцця ў Жлобінскім гарадскім краязнаўчым музеі кутка памяці пісьменніка-земляка і заснавання абласной літаратурнай прэміі імя А.П. Капусціна.

Памёр 05.04.2020 г.

2008

Ліпскі Уладзімір Сцяпанавіч

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і 6 мая 1940 г. ў в. Шоўкавічы, Рэчыцкага раёна, Гомельскай вобласці. Беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч. У 1960 скончыў Мінскі тэхнікум харчовай прамысловасці. Працаваў на Гарадзейскім цукровым заводзе (1960-64), у нясвіжскай раённай газеце «Чырвоны сцяг» (1964-67). Завочна скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1966). У 1967-68 першы сакратар Нясвіжскага райкама камсамола, у 1968-76 — у апараце ЦК ЛКСМБ, у 1976-78 — адказны сакратар праўлення СП БССР. З 1978 галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка». З 1988 — старшыня праўлення Беларускага аддзялення Савецкага дзіцячага фонду, пасля прэзідэнт Беларускага дзіцячага фонду, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі дзіцячых фондаў. Ініцыятар і старшыня I Усебеларускага фестывалю народнага гумару ў Аўцюках Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці (1995).

У друку выступае з 1964. Аўтар кніг публіцыстыкі «Райкомаўскія будні» (1971), «Дзень за днём» (1973), «Знайдзі сябе» (1974), «Якое яно, шчасце?» (1977), нарысаў «Прыдзвінскі цуд» (1975), «Высокія зоркі» (1981), дакументальных аповесцей «Крутыя вёрсты» (1980, пастаўлена радыёп'еса ў 1978), «Урокі Купрэвіча» (1987), «Любі мяне пры ўсякай долі…» (з Б. Чалым, 1989; пра моладзь, вывезеную ў час Вялікай Айчыннай вайны ў Германію), «Невядомы» (1990; пра нарадавольца І. Грынявіцкага), зборнікаў прозы «Раны» (1987), «Дзень нараджэння» (1988). Пра родную вёску, праблемы выхавання моладзі аповесць «Адпяванне жывых» (1993). Тэма дзяцей-сірот узнята ў дзённіку «Бацькі і дзеці» (1995). Аповесць «Я: Праўдзівы аповяд пра твой і мой радавод» (1998) створаная на архіўных і дакументальных матэрыялах, расказвае пра карані сем'яў, прозвішчаў, гербаў. Кнігу «Мама. Малітва сына» (1999) Уладзімір Ліпскі напісаў да стагоддзя сваёй маці. Прозвішчы землякоў, іх жыццёвыя лёсы i сталі матэрыялам для скрупулёзнага даследавання пісьменніка ў кнізе «Мы: аповесць пра нашы прозвішчы» (2006).

Выдаў кнігі аповесцей, апавяданняў, казак (у т.л. казкі-коміксы) для дзяцей «Рыгоркавы прыгоды» (1974), «Марынчына казка» (1977), «Клякса-Вакса і Янка з Дзіўнагорска» (1982), «Лаўрэнавы працадні» (1984), «Пралескі ў небе» (1997), «Антонік-понік» (1998), «Наша Маша» (2002), «Прыгоды нуліка» (2007) «Я тут жыву: дзецям пра Беларусь» (2008) і інш. Творы для дзяцей адметныя веданнем дзіцячай псіхалогіі, займальнасцю, жывой народнай мовай, дасціпнасцю. Паводле аповесці «Вясёлая азбука» ў Дзяржаўным музычным тэатры Беларусі пастаўлены мюзікл «Прыгоды ў замку Алфавіт» (1996, лібрэта С. Клімковіч, муз. В. Войціка).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, Літаратурнай прэміі імя Я. Маўра (1993) за кнігу «Падкідыш», Літаратурнай прэміі імя В. Віткі (1997) за аповесць «Загадкавы чалавечак», Міжнароднай прэміі А. Швейцара (1998) за дабрачынныя справы на карысць дзяцей, заложнікаў чарнобыльскай трагедыі.

2007

Логвін Валерый Мікалаевіч

Нарадзіўся 20 верасня 1945 у гарадскім пасёлку Стрэшын Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. Адукацыя вышэйшая - скончыў Гомельскі дзяржаўны універсітэт, эканаміст; Мінскую вышэйшую партыйную школу, журналіст. Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстанню.

Працоўную дзейнасць пачаў рабочым на станцыі Калінкавічы Беларускай чыгункі. Служыў у шэрагах Узброеных Сіл. Працаваў інжынерам па бяспецы руху, начальнікам службы шляху кіравання чыгункі (Свярдлоўская вобласць), карэспандэнтам, адказным сакратаром гомельскай раённай газеты "Маяк", рэдактарам добрушскай раённай газеты "Ленінец", загадчыкам сектара сродкаў масавай інфармацыі і вывучэння грамадскай думкі Гомельскага абкама КПБ, намеснікам рэдактара, галоўным рэдактарам абласной газеты "Гомельская праўда".

Член дэпутацкага аб'яднання "За саюз Украіны, Беларусі і Расіі" ("ЗУБР"), намеснік кіраўніка дэпутацкай групы "Народны дэпутат". Член савета рэспубліканскага клуба "Творцы", пераможца творчага конкурсу журналістаў СНД.

2006

Бутэвіч Анатоль Іванавіч (псеўданім Максім Валошка)

Нарадзіўся 15.06.1948 года на хутары Язавец Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. У 1956 годзе разам з бацькамі перасяліўся ў в. Баяры таго ж раёна. Вучыўся ў Вяліка-Ліпскай васьмігадовай школе. Скончыў Сноўскую сярэднюю школу Нясвіжскага раёна (1966). Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1971). Працаваў рэдактарам Беларускага тэлеграфнага агенцтва (1971 – 1973), намеснікам рэдактара газеты "Чырвоная змена" (1975 – 1979), дырэктарам рэспубліканскага выдавецтва "Мастацкая літаратура" (1986 – 1987), у ЦК ЛКСМБ (1973 – 1975, 1979 – 1980) і ЦК КПБ (1980 – 1986, 1987 – 1990). Старшыня Дзяржаўнага камітэта па друку (1990 – 1992), міністр інфармацыі (1992 – 1994), міністр культуры і друку Рэспублікі Беларусь (1994 – 1996). У 1996 – 1998 -- Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску. У 1998 – 2000 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі. Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь. Кандыдат навук у галіне інфармацыйных тэхналогій.

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1994 года, сябра Беларускага саюза журналістаў з 1972 года. Працуе ў сферы дзіцячай літаратуры, гістарычнай, публіцыстыкі, крытыкі, у галіне перакладу. Друкавацца пачаў у 1969 годзе. Перакладае з польскай, рускай, украінскай моў на беларускую, з беларускай на рускую. Яго творы перакаладаліся на польскую, румынскую, балгарскую мовы.
Узнагароджаны ордэнам Свяціцеля Кірылы Тураўскага Беларускай праваслаўнай царквы (2008), медалём "За асваенне цалінных зямель" (1969), Граматай Вярхоўнага Савета БССР (1978), Ганаровай граматай Савета Міністраў Беларусі (1998), юбілейным медалём "90 год Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь" (2008). Ганаровае званне "Заслужаны журналіст" ГА "Беларускі Саюз журналістаў" (2008).
Лаўрэат прэміі Саюза журналістаў "Залатое пяро – 2001", прэміі імя Васіля Віткі часопіса "Вясёлка", літаратурнага конкурсу "Кімерыйскія музы" на міжнародным фестывалі дзіцячых пісьменнікаў у Феадосіі, дыпламант літаратурнага конкурсу Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Гомельскай абласной літаратурнай прэміі імя А. Капусціна. У 2004 годзе за пераклады з польскай мовы атрымаў прэмію польскага Таварыства аўтараў ZАiKS.

Член рэдкалегій часопіса "Вясёлка", "Краязнаўчай газеты", намеснік старшыні рады Беларускага фонда культуры, член Савета ветэранаў камсамола, піянерскага і маладзёжнага руху пры ЦК БРСМ. Жыве ў Мінску.

2005

Шадукаева Людміла Барысаўна

Нарадзілася 27 чэрвеня 1950 у г. Бабруйску Магілёўскай вобласці. Скончыла Ульянаўскі педінстытут. Працавала ў рэдакцыі газеты «Гарачы Ключ» (Краснадарскі край) у 1976-1983 гадах, «За ўдарную працу» (Бабруйскі шынны камбінат) у 1983-1989 гадах. З 1989 жыла ў Жлобіне, працавала карэспандэнтам газеты «Металург» Беларускага металургічнага завода (БМЗ). Паэт, празаік, публіцыст. Піша на рускай мове. Першыя самастойныя паэтычныя спробы ставяцца да 1962 году, калі жыла ў г. Гарачы Ключ Краснадарскага краю. Займалася ў літаратурным гуртку, друкавалася ў школьнай насценгазеце, у рукапісным школьным альманаху.

 Падчас працы на ўсесаюзнай камсамольскай будоўлі ў Тальяці напісала цыкл вершаў пра горад, пра моладзь. Вершы публікаваліся ў мясцовай прэсе. Сур'ёзна пачала займацца літаратурнай творчасцю (вершы, апавяданні), будучы карэспандэнтам газеты «Гарачы Ключ». У 1980 годзе стала лаўрэатам краявога літаратурнага конкурсу і ўладальнікам дыплома «Залатое пяро Кубані». Друкавалася ў гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх газетах («Камуніст», «Магілёўская праўда», «Савецкая Беларусь», «Літаратурная газета»), у часопісах «Гаспадыня», «Пралеска», «Нёман», «Няміга літаратурная». Аўтар шэрагу паэм: «Адкрыцьцё», «Хата ў дарогі», «Стальная песня», «Парыжская нота», «Накцюрн на даху», «Вока агрыпы». Паэма «Стальная песня» аб будаўніцтве ў Жлобіне Беларускага металургічнага завода выдадзена асобнай кнігай у 2004 годзе. Верш «Люты» было ўключана ў анталогію "Сучасная руская паэзія Беларусі». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Член Саюза журналістаў Беларусі. Зараз жыве ў г. Бабруйску.

2004

Кірычэнка Павел Якаўлевіч

Павел Якаўлевіч Кірычэнка – (Член Беларускага Саюза журналістаў, краязнаўца) нарадзіўся 14 студзеня 1927г. у вёсцы Кірава Жлобінскага раёна. Тады, у 1927 годзе – гэта в. Святое, яна адносілася да Рагачоўскага р-на (з пачатку 50-х - у складзе Жлобінскага раёна).
Перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны вёска Кірава налічвала ўжо 535 двароў і амаль 2700 жыхароў. Тут дзейнічаў і моцны калгас імя Свярдлова. У 1941 годзе толькі на франтах склалі свае галовы 218 жыхароў Кірава. Зусім нямнога часу не хапіла і Паўлу Якаўлевічу, каб трапіць на фронт. У армію ён быў прызваны ў 1944 годзе. Спачатку трапіў у "вучэбку", дзе рыхтавалі малодшых камандзіраў для дзеючай арміі. Ды толькі паваяваць не давялося. Папаўненне, у якім знаходзіўся і Павел Якаўлевіч, спазнілася ўсяго на адзін дзень.

У арміі ён затрымаўся да 1951 года. Спачатку служыў у Ленінградзе, потым трапіў у Кранштадт. Спецыялізаваўся па сувязі. Рыхтаваў маладое папаўненне. Там жа, на Балтыцы, Павел Якаўлевіч паспрабаваў сябе ў журналістыцы, расказваў пра будні сваіх таварышаў на старонках газеты «Кронштадский рабочий». Гэты вопыт для яго не прапаў дарэмна. Пасля таго, як ён звольніўся ў запас і вярнуўся на Жлобіншчыну, уладкаваўся на працу ў мясцовую райгазету "Шлях сацыялізма" (сёння "Новы дзень"). Быў літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзела пісьмаў, прамыслова-транспартнага і сельскагаспадарчага. Гады працы ў райгазеце далі Паўлу Якаўлевічу шмат новых матэрыялаў для будучых краязнаўчых прац, і ў першую чаргу па тэме Вялікай Айчыннай вайны. Распрацоўваючы гэтую тэму, Павел Якаўлевіч знайшоў на гэтым шляху нямала аднадумцаў. У іх ліку можна назваць і беларускага пісьменніка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, нашага земляка А.П. Капусціна.

Многія творы Аляксандра Пятровіча прысвечаны падзеям ваеннай пары, якія адбываліся на Жлобіншчыне. І ў першую чаргу пісьменнік праслаўляў подзвіг 63-га стралковага корпуса пад камандаваннем легендарнага генерала Л.Р. Пятроўскага.

Нямала для ўшанавання памяці Л.Р. Пятроўскага і яго салдат зрабіў і П.Я. Кірычэнка. Пасля смерці А.П. Капусціна Жлобінскім райвыканкомам і Гомельскім абласным аддзеленнем Беларускага Саюза пісьменнікаў была ўстаноўлена літаратурная прэмія імя А.П. Капусціна. Яе лаўрэатам стаў і П.Я. Кірычэнка ў 2004 годзе.
У 1959 годзе яго накіравалі на самую цяжкую і адказную працу – падымаць культуру горада і вёсак, загадчыкам райаддзела культуры і ён працаваў тут больш дзесяці гадоў.
І за гэты час, сапраўды, падняў культуру на высокі ўзровень. Ужо ў 1960 годзе ў Жлобіне была адчынена дзіцячая музыкальная школа, у поўны голас заявілі аб сабе вясковыя клубы і бібліятэкі.

У 1973 годзе ён вярнуўся ў журналістыку, стаў рэдактарам райгазеты "Камуніст" (тады ж стаў членам Беларускага Саюза журналістаў). Гэтую адказную пасаду ён займаў да выхаду на пенсію ў 1987 годзе. І на пенсіі ён працягвае даследваць гісторыю роднага краю, часта друкуецца на старонках раёнкі, у іншых выданнях.
У пачатку 90-х П.Я. Кірычэнку прапанавалі ўзначаліць раённую камісію па стварэнню кнігі "Памяць". Дзесяць гадоў ён вёў клапатлівую работу па збору патрэбнай інфармацыі; зноў аб'ездзіў увесь раён, часта наведваўся ў архівы Мінска, Гомеля.

Напісанню кнігі "Памяць" у многім садзейнічаў і той факт, што П.Я. Кірычэнка меў шырокія сувязі з грамадскасцю раёна. Ён ведаў амаль усіх ветэранаў Жлобіншчыны, многія з іх сталі яго добраахвотнымі памочнікамі. Шмат гадоў П.Я. Кірычэнка з'яўляўся першым намеснікам старшыні раённага Савета ветэранаў, актыўна ўдзельнічаў у многіх грамадскіх мерапрыемствах. За сваю актыўную грамадскую дзейнасць Павел Якаўлевіч узнагароджаны многімі медалямі, Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларусі, настольным медалём "2000 год Хрысціянству".

Памёр 26 чэрвеня 2007 года.

2003

Шутаў Пётр Піліпавіч

Нарадзіўся 25.06.1946 года ў вёсцы Сырск Кармянского раёна. Беларускі журналіст. Заслужаны журналіст Рэспублікі Беларусь (2006). Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (1969), Мінскую Вышэйшую партыйную школу (1982). Падчас вучобы ва ўніверсітэце рэдагаваў часопіс «Крынiчка». З 1969 года працаваў у газеце "Трыбуна камунізму", у 1970-1976 гадах - у газеце "Ami камужзма". З 1976 года намеснік галоўнага рэдактара, у 1987-2008 гады галоўны рэдактар ​​жлобінскай раённай газеты "Камуніст" (з 1991 года "Новы дзень"). З 2015-2022 гады - старшыня Жлобінскага райсавета ветэранаў.

Пётр Шутаў быў адзным з самых вопытных і паважаных журналістаў у Гомельскай вобласці. За шматгадовую працу ў друку, высокае прафесійнае майстэрства і ў сувязі з юбілеем газеты Пётр Шутаў быў узнагароджаны Ганаровай граматай Гомельскага аблвыканкама. Узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі". Беларускі Саюз журналістаў ўзнагародзіў яго высокім званнем "Заслужаны журналіст".

Памёр 11.03.2025 г.

2001

Ткачоў Васіль Юр'евіч

Нарадзіўся 01.01.1948 г. у вёсцы Гута Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і вясковых настаўнікаў.
Пасля заканчэння Ільічоўскай сярэдняй школы (1966) працаваў у раённых газетах (г. Івацэвічы і г. п. Карма).
У 1967 г. прызваны ў Савецкую Армію. Скончыў факультэт журналістыкі Львоўскай вышэйшай ваенна-палітычнай навучальні (1973). Служыў у Туркменіі ваенным карэспандэнтам. У 1979-1980 гг. працаваў рэдактарам рэкламы камбіната «Туркменгандальрэклама» (Ашхабад). З 1980 г. - карэспандэнт шматтыражкі «Сельмашавец» (Гомель), у 1983-1985 гг. - стыліст, спецыяльны карэспандэнт абласной газеты «Гомельская праўда». У 1989 г. абраны сакратаром Гомельскага абласнога аддзялення СП БССР. Сябра СП СССР з 1989 г.
Першае апавяданне надрукаваў у 1966 г. (часопіс «Вясёлка»). Выдадзены зборнікі апавяданняў для дзяцей «Хітры Данік» (1975) і «Партрэт салдата» (1984), для дарослых - «Дзень у горадзе» (1985), а таксама кніга публіцыстыкі «Пахвалі пражыты дзень» (1988).
Аўтар п'ес «Сівы бусел» (пастаўлена ў 1985), «Вокны» (пастаўлена ў 1985), «Прыгоды з Канапухіным» (пастаўлена ў 1988), «Лесвіца» (пастаўлена ў 1988), «Кветкі-ягадкі» (пастаўлена ў 1990), аднаактоўкі «Дублёр» і
інш.

Пераклаў на беларускую мову п'есу Л.Петрушэўскай «Маскоўскі хор» (пастаўлена ў 1989). Пераможца многіх літаратурных конкурсаў. Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, прэміі імя Васіля Віткі і Кірылы Тураўскага, а таксама Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

 Памёр 13 лютага 2022 г.

2000

Бароўскі Анатоль Мікалаевіч

Нарадзіўся 12.05.1942 г. у вёсцы Крушнікі Мазырскага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і настаўніка.

Пасля заканчэння Асавецкай сярэдняй школы Мазырскага раёна (1960) працаваў у калгасе, потым на заводзе жалезабетонных вырабаў у Мазыры, настаўнікам пачатковых класаў у вёсцы Турбінка Мазырскага раёна. У 1961-1962 гг. - студэнт Мазырскага педагагічнага інстытута (скончыў завочна ў 1967). У 1962-1964, 1968-1970 гг. служыў у Савецкай Арміі. Працаваў у мазырскай раённай газеце «Камуніст Палесся» адказным сакратаром гарадскога таварыства «Веды», інструктарам гаркома партыі, намеснікам дырэктара навучальні геалогіі (Мазыр). З 1975 - 1990 гг. - уласны карэспандэнт газеты «Чырвоная змена» па Гомельскай і Берасцейскай абласцях. Друкуецца з 1963 г. Аўтар кнігі аповесцей і апавяданняў «Каліна пад акном» (1987), аповесці «Тросніца» (калектыўны зборнік «Знаёмства», 1982). Асобнымі выданнямі выйшлі нарысы «Надзейная змена» (1976), «Мікалай Пушкар» (1985), «Цветут над Припятью сады» (з Ю.Герасіменкам, 1987). Больш за пятнаццаць гадоў узначальваў Гомельскую абласную арганізацыю Таварыства беларускай мовы. З 2011 па 2021 гг. - Старшыня Гомельскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Член Саюза пісьменнікаў СССР, Саюза беларускіх пісьменнікаў, Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Лаўрэат літаратурнай прэміі "Воін святла".

1999

Міхась Даніленка (Міхаіл Пятровіч Даніленка)

Нарадзіўся 28.10.1922 г. у вёсцы Ястрабка Лоеўскага раёна ў сялянскай сям'і. У 1941 г. скончыў Рэчыцкае педагагічнае вучылішча і быў прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнічаў у баях на Паўднёва-Заходнім фронце. У маі 1942 г. непадалёку ад станцыі Мікалаеўка (Украіна) быў кантужаны і трапіў у палон. У сакавіку 1944 г. уцёк з лагера ваеннапалонных. У жніўні 1945 г. служыў у Савецкай Арміі. Затым працаваў настаўнікам Казярожскай сямігадовай школы Лоеўскага раёна. Скончыў завочна Гомельскі настаўніцкі інстытут (1952). У 1952–1982 гг. – супрацоўнік газеты «Гомельская праўда». З 1983 г. жыве ў в. Багатая Града Лоеўскага раёна. Член Саюза пісьменнікаў з 1950 г. Узнагароджаны ардэнам Айчыннай вайны 2 ступені і медалямі. Першае апавяданне надрукаваў у 1941 г. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Мая песня» (1952), «Майская навальніца»(1959), «Наваселле» (апавяданні і нарысы, 1964), «Наш дом» (1971), «Запаветны акіян» (1972), «Маці Мар'я» (1976), «Журлівіца» (1980), «Родная зямля» (1982). Выдаў кнігі прозы для дзяцей «Вернасць слову» (1956), «Зачараваны гарлачык» (1961), «На вуліцы Сонечнай» (1963), «Ключы бабулі Зімы» (1986). Асобныя творы ўключаны ў чытанкі для школьнікаў малодшых класаў.

Памёр 22.02.2019 г.

© Жлобинская центральная районная библиотека имени Н.К.Крупской Яндекс.Метрика