Вернуться к выбору альбома
Максім Багдановіч – наш гонар і наш боль... Ён шмат зрабіў, а мог бы зрабіць яшчэ болей... Лёс адмерыў яму няпоўныя 26 год, адарваў ад роднай краіны на доўгі час у самым маленстве, але падарыў талент да пісьменства і магчымасць набыць сапраўдных сяброў на сапраўднай Радзіме. Імя Максіма Багдановіча стаіць побач з такімі класікамі беларускай і сусветнай літаратуры, як Янка Купала і Якуб Колас. Яго творчая спадчына - вельмі значная частка духоўнай спадчыны і культуры беларускага народа.
Бібліятэкі жлобінскай бібліятэчнай сеткі шырока адзначылі 130-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча.