Herb

Вернуться к выбору альбома

Нядзеля беларускага пісьменства і друку

“Паклон беларускаму слову”

       Захаваць духоўную спадчыну, лепшыя традыцыі продкаў, нагадаць моладзі аб гістарычных падзеях і асобах, што ўнеслі дастойны ўклад у развіццё краіны, – мэта святкавання Дня беларускай пісьменнасці і друку ў г.Капыль.

       Бібліятэкары Дзяржаўнай установы культуры “Жлобінская цэнтральная раённая бібліятэка імя Н.К.Крупскай” далучыліся да святкавання і правялі: пазнавальны час “Гісторыя беларускай кніжнасці” (Майская сельская бібліятэка); час гісторыі “Гартаючы вечныя старонкі” (раённая дзіцячая бібліятэка);  літаратурную гадзіну “Мова - скарб народа” (гарадская бібліятэка №2); час ведаў «Веліч слова беларускага»; міні-спаборніцтва па выразнаму чытанню на беларускай мове “Чытаем па-беларуску!” (Чырвонабярэжская сельская бібліятэка), падрыхтавалі тэматычныя экспазіцыі “Падарожжа ў краіну беларускага слова” (цэнтральная раённая бібліятэка); “Волаты беларускага пісьменства” (Акцябрская сельская бібліятэка); “Беларускі першадрукар і асветнік Францыск Скарына” (Навалукаўская сельская бібліятэка), “Пачаткі кніжнасці” (Праскурнянская сельская бібліятэка) і інш.

       Асноўнай мэтай мерапрыемстваў было абудзіць цікавасць да гістарычнага мінулага свайго народа, яго побыту, выхоўваць павагу да памяці продкаў, роднай мовы.

Вернуться к выбору альбома

© Жлобинская центральная районная библиотека имени Н.К.Крупской 2018-2020 Яндекс.Метрика