Herb

Вернуться к выбору альбома

Святочны марафон “Каб бацькоўская мова

непаўторнаю кветкай цвіла”

У мэтах захавання мовы як культурнай спадчыны беларускага народа штогод 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Бібліятэкі нашай сеткі працавалі ў рамках Святочнага марафона “Каб бацькоўская мова непаўторнаю кветкай цвіла”. Праграма марафона змяшчала разнастайныя выставы, конкурсы, гульні, акцыі і інш. Гарадская бібліятэка №2 запрасіла чытачоў на прэзентацыю выставачнага комплекса "Яе мы будзем шанаваць", дзе былі прадстаўлены кнігі па гісторыі роднай мовы, беларускі фальклор, лепшыя творы беларускіх пісьменнікаў. У раённай дзіцячай бібліятэцы дзейнічала кніжная выстава - гульня "Рускай мове дай разгрузку, размаўляй па беларуску", у гарадской дзіцячай бібліятэцы №3  выстава-пазнання “У мове роднай – роднае карэнне”. Чытачы сельскіх бібліятэк прынялі ўдзел у фальклорнай вандроўцы “Мова народа – яго святыня”. Праскурнянская сельская бібліятэка запрасіла ў чытацкі салон “Нашы пісьменнікі: курс на мову”, Папаратнянская сельская бібліятэка на  выставу "Велiч слова беларускага" і г.д.   На усіх мерапрыемствах было адзначана, што нам у спадчыну засталася ўнікальная беларуская мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. Яе трэба берагчы і ганарыцца.

“Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб…».

Змітрок Бядуля

Вернуться к выбору альбома

© Жлобинская центральная районная библиотека имени Н.К.Крупской 2018-2020 Яндекс.Метрика