Зацвярджаю
Дырэктар Дзяржаўнай установы
культуры “Жлобінская цэнтральная
раённая бібліятэка імя Н.К.Крупскай”
Т.Л.Яновіч
Палажэнне
аб раённым аглядзе-конкурсе “На юбілейнай хвалі”
на лепшую работу публічных бібліятэк па папулярызацыі творчасці беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў 2021 года
1.Агульныя палажэнні
1.1.Дадзенае палажэнне вызначае парадак і ўмовы правядзення раённага агляду-конкурсу “На юбілейнай хвалі” (далей – Конкурс), крытэрыі ацэнкі і патрабаванні да яго ўдзельнікаў, парадак падвядзення вынікаў і ўзнагароджвання пераможцаў.
1.2.Конкурс праводзіцца Дзяржаўнай установай культуры “Жлобінская цэнтральная раённая бібліятэка імя Н.К.Крупскай” і накіраваны на папулярызацыю творчасці беларускіх пісменнікаў-юбіляраў 2021 года і папулярызацыю беларускіх кніг-юбіляраў 2021года.
2.Асноўныя мэты і задачы конкурсу
2.1.Актывізацыя прапаганды кнігі і чытання ў грамадстве. 2.2.Папулярызацыя творчасці беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў 2021 года, распаўсюджванне лепшых літаратурных твораў сярод чытачоў.
2.3.Актыўнае выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у дзейнасці бібліятэк.
2.4.Выяўленне арыгінальных творчых распрацовак бібліятэкараў, якія садзейнічаюць развіццю чытацкіх інтарэсаў.
3.Арганізацыя і правядзенне конкурсу
3.1.Арганізацыю і правядзенне конкурсу забяспечвае Дзяржаўная ўстанова культуры “Жлобінская цэнтральная раённая бібліятэка імя Н.К.Крупскай”.
3.2.Для ацэнкі конкурсных работ складаецца журы. Арганізатары конкурсу ўзнагароджваюць яго пераможцаў і прызёраў.
3.3.Удзел у конкурсе прымаюць бібліятэкі Дзяржаўнай установы культуры “Жлобінская цэнтральная раённая бібліятэка імя Н.К.Крупскай”.
3.4.Тэрмін правядзення конкурсу ўстанаўліваецца з 1 студзеня па 30 лістапада 2021 года.
3.5.Конкурсныя матэрыялы бібліятэк накіроўваюцца па адрасу: г.Жлобін, раённая цэнтральная бібліятэка імя Н.К.Крупскай і на электронны адрас: bibl.krupskoi@gisp.gov.by
4. Крытэрыі ацэнкі конкурсных работ
4.1.Журы ажыццяўляе экспертызу работ і вызначае пераможцаў конкурсу адкрытым галасаваннем. Рашэнне журы афармляецца пратаколам і з’яўляецца канчатковым.
4.2.Крытырэі ацэнкі конкурсных работ:
- адпаведнасць зместу матэрыялаў ідэі конкурсу;
- мастацкая каштоўнасць, свежасць і актуальнасць ідэі;
-арыгінальнасць, інфарматыўнасць, паўната раскрыцця тэмы ў адпаведнасці з узроставай катэгорыяй;
-высокая ступень зацікаўленасці і асабістай ініцыятывы бібліятэкара ў падрыхтоўцы конкурсных работ;
- якасць выканання і афармлення конкурсных работ.
4.3. На конкурс прымаюцца:
- у электронным варыянце (буктрэйлеры, відэафільмы, відэарэклама),
- у друкаваным варыянце (сцэнарыі мерапрыемстваў), якія прысвечаны пісьменнікам-юбілярам 2021 года ці кнігам-юбілярам 2021 года. Ход мерапрыемства павінен быць дакладна прапісаны, выкарыстаныя музыка ці відэарад вызначаны па ходу тэкста.
Неабходна прылажыць фотаздымкі з праведзенага мерапрыемства, спіс выкарыстаных дакументаў. Аб’ём сцэнарыя не абмежаваны. Асвятляць мерапрыемствы ў СМІ і соцсетках.
5. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне ўдзельнікаў конкурсу
5.1.Выніку конкурсу падводзіць журы.
5.2.Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі і грашовымі прэміямі.
5.3.Вынікі адлюстроўваюцца ў сродках масавай інфармацыі і соцсетках.
6.Склад журы:
- Яновіч Т.Л., дырэктар Дзяржаўнай установы культуры “Жлобінская цэнтральная раённая бібліятэка імя Н.К.Крупскай”, старшыня камісіі.
- Міненкова А.Д., намеснік дырэктара Дзяржаўнай установы культуры “Жлобінская цэнтральная раённая бібліятэка імя Н.К.Крупскай”.
- Храмянкова Е.В.., загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі.
- Купцова Н.А., загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу.
- Шынкевіч В.Ц., метадыст 1 катэгорыі аддзела бібліятэчнага маркетынгу.
Желаем успехов!